Тыдзень беларускай кнігі
14.11.2022Чытаем беларускую кнігу
Традыцыйна ў першы тыдзень другой чвэрці ў ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя У.М. Азіна г. Полацка” праводзіцца Тыдзень беларускай кнігі. Дэвізам тыдня сталі словы М. Пазнякова
"Нам Кніга – вечнае святло,
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ёй магло б,
Відаць, у свеце толькі сонца".
Да тыдня беларускай кнігі ў бібліятэцы аформлены цікавыя кніжныя выставы: “Таямніцы на кніжнай паліцы”, “Полаччына літаратурная”, “Пісьменнікі-юбіляры 2022 года”. На выставах прадстаўлена ўсё багацце нацыянальнай літаратуры для дзяцей. Тут магчыма знайсці і славутыя дзіцячыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Маўра, Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Уладзіміра Караткевіча; кнігі серый «Школьная бібліятэка», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі».
Мы в соцсетях: