З любоўю да роднага слова
27.02.2023З 20 па 25 лютага цікава і пазнавальна прайшоў у нашай школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. План Тыдня ўключаў розныя мерапрыемствы: міні-праект “Духоўныя святы”, квэст “Пагуляем ў роднае слова”, гульню-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, інтэрактыўную віктарыну “Чароўны квадрат”, інтэлектуальную гульню “З родным словам круглы год”, экскурсію ў Музей беларускага кнігадрукавання “Аб родным краі – роднай мовай”. Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці.
Асабліва насычаным выдаўся аўторак 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы – віктарына “Маё беларускае, роднае, кроўнае”, акцыі “Пажаданні роднай мове”, “Мая беларуская мова”. Настаўнік матэматыкі Буланаў С.А. падрыхтаваў і правёў адкрыты ўрок у 5”Б” класе “Матэматыка па-беларуску”. Вучні 5-7-ых класаў прынялі ўдзел у Віцебскай абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў гонар кандыдата філалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ імя П.М.Машэрава Арцямёнка Г.А. Вучні 11 “А” класа ўдзельнічалі ў акцыі “Дзень роднай мовы” Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся ў суботу літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Сэрцам роднага слова краніся”. Удзельнікі запрасілі прысутных да размовы пра наш цудоўны, непаўторны край, пра “беларускае роднае слова”. Гучалі паэтычныя творы, ліліся беларускія песні, інсцэніраваліся ўрыўкі вершаў. Будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў.
Прадметны тыдзень – гэта цікава!
Мы в соцсетях: